Белорусский портал в Казахстане

У Палату прадстаўнікоў Рэпублікі Беларусь паступіў праект бюджэту на 2014 год



Праект закона "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2014 год" 9 снежня ўнесены для разгляду ў Палату прадстаўнікоў, інфармуе сайт ніжняй палаты парламента.

Як паведамлялася раней, мяркуецца, што рост ВУП Беларусі ў 2014 годзе складзе 3,3%, інфляцыя знізіцца да 11%, рэальная заработная плата (з улікам інфляцыі) павялічыцца на 4,6%.

9 снежня ад імя прэзідэнта ў Палату прадстаўнікоў таксама паступілі наступныя законапраекты: "Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2014 год", "Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэпублікі  Беларусь на 2014 год", "Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі на 2014 год", "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці, падаткаабкладання і адміністрацыйнай адказнасці".

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 9 снежня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/24/24371
Текущая дата: 29.12.2024