Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі падрыхтаваны праект указа па дзіцячых дапамогах для прадпрымальнікаў і адвакатаў



Пра гэта паведаміў 3 красавіка журналістам старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў (РКА) Віктар Чайчыц.

У Беларусі падрыхтаваны праект указа, які паляпшае становішча адвакатаў і некаторых іншых катэгорый, што атрымліваюць дапамогу па догляду дзіцяці да трох гадоў.

"Гэты ўказ закранае інтарэсы і індывідуальных прадпрымальнікаў, і натарыусаў, і адвакатаў", - сказаў Віктар Чайчыц.

Ён нагадаў, што не так даўно з-за змяненняў у заканадаўстве ў адвакатаў і іншых згаданых вышэй катэгорый узніклі некаторыя праблемы з дзіцячымі дапамогамі. "Нашы адвакаты, калі можна так выказацца, былі ўшчэмлены", - адзначыў старшыня РКА. Яны атрымлівалі дапамогу меншую па памеры, чым іншыя грамадзяне.

У праекце ўказа гаворыцца, што гэтыя катэгорыі змогуць атрымліваць 100 працэнтаў ад памеру дапамогі, якая выплачваецца астатнім. Для гэтага адвакат павінен будзе прадастаўляць даведку ўстаноўленага ўзору, якая пацвярджае, што ён не займаўся адвакацкай дзейнасцю ў час дэкрэтнага водпуску.

3 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/27/20329
Текущая дата: 28.12.2024