Белорусский портал в Казахстане

Законапраекты "Аб інвестыцыях" і "Аб канцэсіях" будуць у ліку самых важных у 2013 годзе



Такое меркаванне выказаў 29-га снежня журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле слоў спікера, гэтыя два законапраекты Палата прадстаўнікоў плануе прыняць на сесіі, якая адкрыецца ў красавіку.

"Мы сёння працуем над тым, каб гэтыя законы мелі пабольш норм прамога дзеяння, былі зразумелыя інвестарам і тым, хто мае патрэбу ў інвестыцыях, каб інвестыцыі былі абаронены", - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Ён выказаў надзею, што гэта "будзе садзейнічаць прыцягненню інвестыцый у Беларусь, якія сёння вельмі неабходныя".

29 снежня 2012, Докшыцкі раён
Святлана Саўко - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/28/18663
Текущая дата: 28.12.2024