Белорусский портал в Казахстане

Урад унёс карэктывы ў парадак павышэння памераў аплаты працы работнікаў у залежнасці ад росту прадукцыйнасці працы



Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 23 красавіка 2021 года нумар 243, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Згодна з дакументам, кіраўніку дзяржаўнай арганізацыі прадастаўлена права змяняць памеры аплаты працы і структуру зарплаты работнікам у межах агульнага памеру аплаты, устаноўленага лакальнымі прававымі актамі і працоўнымі дагаворамі.

"Гэта дасць магчымасць выконваць адначасовы перагляд памераў тарыфных ставак (тарыфных акладаў) работнікаў пры індэксацыі заработнай платы, праводзіць удасканаленне структуры зарплаты пры ўмове захавання агульнага памеру аплаты працы, устаноўленага лакальнымі прававымі актамі і працоўнымі дагаворамі", - адзначылі ў прэс-службе.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржарганізацыі мае права павышаць памеры аплаты працы работнікаў адасобленага падраздзялення, што мае асобны баланс, пры ўмове суадносін росту прадукцыйнасці працы і намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы больш за 1,0 у гэтым адасобленым падраздзяленні. Пры разліку прадукцыйнасці працы ў дзяржарганізацыі прымяняецца выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, (работ, паслуг) або дабаўленая вартасць на аднаго сярэдняспісачнага работніка. Выбар паказчыка разліку выконваецца на каляндарны год па ўзгадненні з вышэйшым органам (арганізацыяй).

Таксама прадугледжана магчымасць аднаразова на працягу каляндарнага года змяніць паказчык разліку па ўзгадненні з вышэйшым органам (арганізацыяй).

Раней змяненне паказчыка вызначэння прадукцыйнасці працы на працягу каляндарнага года дапускалася толькі ў выпадку замены паказчыка выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг на аднаго сярэдняспісачнага работніка на паказчык дабаўленай вартасці на аднаго сярэдняспісачнага работніка на гэты ж каляндарны год.

"Прымяненне норм гэтай пастановы дасць магчымасць больш гібка прымаць рашэнні аб павышэнні памераў аплаты працы работнікаў у дзяржарганізацыях і іх адасобленых падраздзяленнях, што маюць асобны баланс, а таксама захаваць матывацыю работнікаў у забеспячэнні росту прадукцыйнасці", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Дакумент уступае ў сілу з 1 мая 2021 года.

27 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/3/58977
Текущая дата: 25.11.2024