Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб змяненні Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь"



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У мэтах удасканалення крымінальнага заканадаўства з улікам практыкі яго прымянення, забеспячэння строгай адпаведнасці ступені цяжару асобных дзеянняў і прымяняемых за іх мер адказнасці законам прадугледжваецца скарачэнне ніжняй мяжы пакарання за незаконны абарот наркотыкаў (артыкул 328 Крымінальнага кодэкса).

Пры гэтым тэрмін пазбаўлення волі па ч. 2 гэтага артыкула ўстанаўліваецца ад 3 да 8 гадоў, а па ч. 3 - ад 6 да 15 гадоў (да прыняцця закона - адпаведна ад 5 да 8 і ад 8 да 15 гадоў).

Карэкціроўка Крымінальнага кодэкса дасць магчымасць судам у кожным канкрэтным выпадку больш выбарачна падыходзіць да назначэння пакаранняў за злачынствы, звязаныя з абаротам наркотыкаў, з улікам усіх абставін іх учынення.

Таксама законам у рамках процідзеяння асобным відам пагроз грамадскай бяспецы, актуальным на сучасным этапе, прадугледжана ўстанаўленне крымінальнай адказнасці за наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму нараўне з распальваннем расавай або іншай сацыяльнай варожасці.

Уводзіцца крымінальная адказнасць за схіленне спартсмена да выкарыстання допінгу, а таксама за выкарыстанне ў адносінах да спартсмена без яго ведама забароненых рэчываў або метадаў.

23 ліпеня 2019, Мінск
Кацярына Крышэнік - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/4/48905
Текущая дата: 30.04.2024