Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 лістапада падпісаў дэкрэт № 4, які прадугледжвае карэкціроўку дэкрэта № 28 ад 17 снежня 2002 года «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў».
Дэкрэт прыведзены ў адпаведнасць з законамі «Аб ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці», «Аб нарматыўных прававых актах», а таксама з прынятымі раней папраўкамі ў закон «Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў».
Дакументам прадугледжана аднясенне вымярэнняў з выкарыстаннем прыбораў уліку гатовай прадукцыі пры вытворчасці тытунёвых вырабаў да сферы заканадаўчай метралогіі, а таксама надзяленне ўрада паўнамоцтвамі па вызначэнні парадку выкарыстання прыбораў уліку гатовай прадукцыі (тытунёвых вырабаў).
Звязда, 16 лістапада 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/4/56989
Текущая дата: 27.12.2024