Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 302 "Аб абароце зброі і боепрыпасаў у арганізацыях, якія ажыццяўляюць іх вытворчасць". Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Указ прыняты ў мэтах далейшага развіцця ў Беларусі вытворчасцей баявой зброі і боепрыпасаў да яе, адзначаецца ў прэамбуле.
Дакумент зацвярджае палажэнне аб парадку абароту зброі і боепрыпасаў у арганізацыях, якія ажыццяўляюць іх вытворчасць, а таксама ўносіць змяненні ў шэраг прававых актаў.
У палажэнні адзначаецца, што "зброя і боепрыпасы выкарыстоўваюцца арганізацыямі ў мэтах іх вытворчасці ў рамках даследавання, распрацоўкі, выпрабавання, вырабу, пераробкі і рамонту зброі, яе састаўных частак і кампанентаў, боепрыпасаў і іх элементаў (камплектуючых частак)".
Арганізацыі маюць права ажыццяўляць вытворчасць зброі, набываць ва ўласнасць або на іншых законных падставах зброю і боепрыпасы для выкарыстання ў тэхналагічным працэсе ўласнай вытворчасці і (або) далейшай рэалізацыі, бязвыплатна перадаваць зброю і боепрыпасы ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь і аператыўнае кіраванне дзяржаўных воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый.
У той жа час арганізацыі абавязаны забяспечваць бяспеку вытворчасці, захаванасць і выкананне правіл захоўвання зброі і боепрыпасаў, пастаянна кантраляваць іх вытворчасць і якасць выпускаемай прадукцыі.
Кожная адзінка вырабленай зброі і боепрыпасаў падпадае пад маркіроўку і ўлік для іх ідэнтыфікацыі.
Як паведамлялася, у лістападзе мінулага года старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Раман Галоўчанка расказаў, што пад Оршай ствараецца вытворчасць патронаў і ўзораў стралковай зброі.
"Мы, вядома, задаволім уласныя патрэбнасці. Але трэба зарабляць у першую чаргу валюту ад продажаў за мяжой. Мы вельмі ўважліва глядзім на гэты аспект", - падкрэсліў ён.
У маі бягучага года Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась паведаміў, што вытворчасць стралковай зброі і боепрыпасаў ужо арганізавана і такім чынам у краіне створана новая прамысловая галіна. Паралельна, паводле яго слоў, ішло фарміраванне нарматыўнай прававой базы.
12 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/7/49216
Текущая дата: 15.11.2024