Гэта прадугледжана пастановай нумар 517 ад 7 жніўня, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Урад вызначыў правілы распрацоўкі будаўнічых норм і правіл, іх зацвярджэння і прымянення. Падрыхтоўка дакументаў будзе ажыццяўляцца на падставе штогод вызначаемага Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва пераліку работ у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці з пазначэннем выканаўцаў і тэрмінаў. Яна ажыццяўляецца ў адпаведнасці са структурай Нацыянальнага комплексу тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці.
Будаўнічыя нормы і правілы складаюцца з некалькіх частак: арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне будаўніцтва; асноўныя палажэнні бяспекі будынкаў і збудаванняў; горадабудаўніцтва, будынкі і збудаванні; інжынернае забеспячэнне будынкаў і збудаванняў, знадворныя сеткі; будаўнічыя канструкцыі і вырабы; будаўнічыя матэрыялы і вырабы; мабільныя будынкі і збудаванні, абсталяванне, інвентар і інструмент; будынкі і збудаванні, цеплавая абарона, энергетычныя характарыстыкі; эканоміка будаўніцтва.
Правілы выкладання, афармлення і рэгістрацыі будаўнічых норм, будаўнічых правіл зацвярджаюцца Мінбудархітэктуры.
Патрабаванні абавязковыя да прымянення з даты ўвядзення іх у дзеянне. Пастановай таксама ўстаноўлена, што распрацаваныя тэхнічныя кодэксы існуючай практыкі могуць зацвярджацца ў выглядзе будаўнічых норм і будаўнічых правіл пасля іх узгаднення Міжведамасным саветам па пытаннях архітэктуры, горадабудаўніцтва і будаўніцтва.
У склад савета ўключаны прадстаўнікі міністэрстваў архітэктуры і будаўніцтва, па надзвычайных сітуацыях, транспарту і камунікацый, энергетыкі, Дзяржстандарту інш. Старшынёй міжведамаснага савета назначаны намеснік прэм`ер-міністра Уладзімір Кухараў.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання. Як паведамлялася, новыя віды тэхнічных нарматыўных прававых актаў - будаўнічыя нормы і правілы ўводзяцца ў адпаведнасці з указам нумар 217 ад 5 чэрвеня. Яны прадугледжваюць стварэнне ў краіне прагрэсіўнай сістэмы тэхнічнага нарміравання, пераход да гібкіх і спрошчаных норм праектавання, якія даюць магчымасць прымяняць пры будаўніцтве сучасныя тэхналогіі, рашэнні, матэрыялы.
Указам вызначана, што будаўнічыя нормы Беларусі (БНБ) - гэта патрабаванні ў галіне бяспекі будынкаў і збудаванняў, прызначаныя для абавязковага прымянення. А будаўнічыя правілы Беларусі (БПБ) - гэта спосабы дасягнення будаўнічых норм. Прымяняцца БПБ будуць на добраахвотнай аснове.
15 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/7/49270
Текущая дата: 28.12.2024