Раней на беларускую мову быў перакладзены Кодэкс аб шлюбе і сям`і.
На чарговым пасяджэнні экспертнага савета па перакладзе заканадаўчых актаў на беларускую мову ўхвалены пераклад Выбарчага кодэкса на беларускую мову, ён размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале
Паводле слоў старшыні экспертнага савета, дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Яўгена Каваленкі, работа над Выбарчым кодэксам не выпадкова праведзена напярэдадні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Гэта важны дакумент, які прымяняецца на практыцы прадстаўнікамі рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады і з`яўляецца настольнай кнігай усіх удзельнікаў выбарчага працэсу. Работа над такімі дакументамі вядзецца на планавай аснове.
У сувязі з гэтым члены савета і работнікі НЦПІ прыклалі ўсе намаганні, каб адпаведны нарматыўны прававы акт быў аператыўна і якасна перакладзены на беларускую мову і стаў даступны для ўсіх зацікаўленых.
Паводле слоў дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Ігара Капылова, работа над перакладам была даволі напружанай і інтэнсіўнай, паколькі вялася адносна нядоўгі час - крыху больш як два месяцы, а аб`ём кодэкса дастаткова вялікі.
Асаблівая складанасць была выклікана тым, што работа з заканадаўчымі дакументамі патрабуе не толькі ведання моўных норм, але і цеснага супрацоўніцтва з юрыстамі. Іншым разам адны і тыя ж паняцці ў розных нарматыўных дакументах маюць розніцу ў трактоўках.
Акрамя таго, важна, каб тэрміналогія адпавядала двум асноўным прынцыпам: адназначнасці і сістэмнасці, не павінна быць сінаніміі.
Пры рабоце над кодэксам таксама ўлічваліся сучасныя тэндэнцыі, паколькі мова і прававая база ўвесь час развіваюцца.
Як адзначыў загадчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка Дзмітрый Дзятко, работа была ўскладнена шэрагам фактараў. У прыватнасці, паколькі кодэкс спачатку ствараўся на рускай мове, перакладчыкі былі вымушаны прытрымлівацца арыгінала, каб два тэксты карэлявалі паміж сабой.
Загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ Сяргей Калінін лічыць правільным, што нарматыўныя акты ў Беларусі існуюць на дзвюх мовах.
"У нас склалася практыка выдання актаў на той мове, на якой яны распрацоўваліся. З аднаго боку гэта эканоміць значныя сродкі. Перакладаць на беларускую мову акты міністэрстваў, ведамстваў, мясцовых органаў улады, якія складаюць каля 80 працэнтаў усіх дзяржаўных актаў, вельмі затратна", - сказаў ён.
Сам пераклад актаў, паводле слоў Сяргея Калініна, даволі складаны працэс. Нягледзячы на блізкасць беларускай і рускай, гэта розныя мовы са сваёй спецыфікай, калька не заўсёды магчыма. Таму важна сінергія намаганняў філолагаў і юрыстаў. Спачатку перакладам займаюцца філолагі, а затым праводзяцца кансультацыі з юрыстамі на адпаведнасць тэрмінаў. Асаблівасць юрыдычнай лексікі і складаецца ў тым, што ў кожнай галіне права існуе свая тэрміналогія.
Раней на беларускую мову быў перакладзены Кодэкс аб шлюбе і сям`і. Пры рабоце над ім, паводле слоў Ігара Капылова, уведзены новыя словы, напрыклад "сужэнцы", што ў перакладзе на рускую мову азначае "супруги". Раней гэта слова ніколі не ўжывалася ў заканадаўчых актах. Слова "папячыцель" заменена на "апекавальнік".
Цяпер вядзецца работа над Грамадзянскім кодэксам. Перакладам займаюцца ў асноўным спецыялісты Інстытута мовазнаўства, якія маюць вялікі вопыт у рабоце з тэрміналогіяй, а таксама прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў.
Экспертны савет па перакладзе заканадаўчых актаў на беларускую мову быў створаны пры Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі ў адпаведнасці з даручэннем, дадзеным кіраўніком краіны 1 сакавіка 2019 года ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам".
У яго склад увайшлі прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, Нацыянальнай акадэміі навук, Палаты прадстаўнікоў, міністэрстваў юстыцыі, культуры, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, вядучых ВНУ краіны і іншых арганізацый, у тым ліку грамадскага аб`яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны".
Цяпер у беларускім заканадаўстве 25 кодэксаў - найбольш важных і запатрабаваных прававых актаў, якія сістэмна рэгулююць асноўныя сферы грамадскіх адносін. Пераклад гэтых дакументаў патрабуе не толькі выдатнага ведання лексічнай сістэмы прававога акта, але і глыбокага вывучэння і навуковага аналізу яго культурных аспектаў і сувязей, гісторыі яго стварэння.
Усяго перакладу на беларускую мову падлягаюць 24 кодэксы, у колькасным пераліку - гэта каля 5 тыс. старонак і больш за 8 тыс. артыкулаў і прававых норм.
5 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/7/50488
Текущая дата: 28.12.2024