Адмена дакумента прадугледжаная ўказам № 151, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 красавіка.
"Страціў сілу ўказ ад 23 кастрычніка 2012 года № 488 "Аб некаторых мерах па папярэджанні незаконнай мінімізацыі сум падатковых абавязацельстваў", бо заканадаўчыя нормы, скіраваныя на забеспячэнне паўнаты выплаты падаткаў, замацаваныя непасрэдна ў Падатковым кодэксе", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.
Рэзанансны ўказ № 488 увайшоў у сілу ў 2013 годзе і быў закліканы ўзмацніць барацьбу з гэтак званымі лжэпрадпрымальніцкімі структурамі. Такія арганізацыі дзяржорганы сталі ўключаць у рэестр камерцыйных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў з павышанай рызыкай здзяйснення правапарушэнняў у эканамічнай сферы. Спасылаючыся на нормы 488-га ўказа, правяральшчыкі сталі ануляваць усе здзелкі, якія калі-небудзь заключалі арганізацыі, што трапілі ў рэестр.
Бізнес-саюзы падкрэслівалі, што гэта прывяло да санкцый і ў дачыненні да добрасумленных прадпрымальнікаў, а ўказ № 488 па сутнасці стаў інструментам эканамічных рэпрэсій у краіне, негатыўным фактарам для беларускіх і замежных інвестараў.
Намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, адказваючы 18 лістапада мінулага года на пытанні журналістаў у Палаце прадстаўнікоў, паведаміў, што дзеянне ўказа № 488 плануецца поўнасцю адмяніць 1 студзеня 2019 года.
"Асобныя моманты, скіраваныя на спыненне дзейнасці лжэпрадпрымальніцкіх структур, увойдуць і ўжо ўключаныя ў Падатковы кодэкс, які набудзе моц з наступнага года", — растлумачыў чыноўнік.
"Асобныя моманты, скіраваныя на спыненне дзейнасці лжэпрадпрымальніцкіх структур, увойдуць і ўжо ўключаныя ў Падатковы кодэкс, які набудзе моц з наступнага года", — растлумачыў чыноўнік.
Змены ў Падатковы кодэкс увайшлі ў сілу са студзеня 2019 года.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 красавіка 2019
Мінск, 18 красавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/8/47618
Текущая дата: 15.11.2024