Белорусский портал в Казахстане

Правілы прафэтыкі адваката абнавілі ў Беларусі



Правілы прафесійнай этыкі адваката абнавілі ў Беларусі. Новаўвядзенні замацаваны ў пастанове Міністэрства юстыцыі ад 28 снежня 2018 года нумар 227, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У абноўленых правілах, у прыватнасці, удакладняецца, што адвакат не мае права выкарыстоўваць звесткі, атрыманыя ў ходзе перагавораў аб заключэннi мiравога пагаднення, удзелу ў прымірыцельнай працэдуры, медыяцыі, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.

Інфармацыя аб сваёй дзейнасці і аказваемых відах юрыдычнай дапамогі, якая распаўсюджваецца адвакатам і адвакацкім утварэннем, не павінна змяшчаць параўнанняў з іншымі адвакатамі і крытыкі іншых адвакатаў, а таксама заяў, намёкаў, двухсэнсоўнасцей, якія могуць увесці ў зман патэнцыяльных кліентаў або выклікаць у іх беспадстаўныя спадзяванні на паспяховы вынік справы.

Раней гэта інфармацыя не павінна была змяшчаць у тым ліку водгукі іншых асоб аб рабоце адваката, цяпер гэты момант выключаны.

Акрамя таго, раней у правілах было прапісана, што калі ў выніку канкрэтных абставін узнікне неабходнасць аказання юрыдычнай дапамогі асобам з рознымі інтарэсамі, а таксама пры патэнцыяльнай магчымасці канфлікту інтарэсаў, адвакаты, якія ажыццяўляюць адвакацкую дзейнасць у адной юрыдычнай кансультацыі, абавязаны атрымаць згоду ўсіх бакоў канфліктных адносін на прадаўжэнне выканання даручэння і забяспечыць роўныя магчымасці для прававой абароны гэтых інтарэсаў. Цяпер гэта патрабаванне выключана. Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

18 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-1/1/46605
Текущая дата: 03.05.2024