Белорусский портал в Казахстане

Канстытуцыя не прадугледжвае магчымасці стварэння грамадскіх органаў і арганізацый, правамоцных пераглядаць вынікі прэзідэнцкіх выбараў



Аб гэтым заявіў 25-га жніўня старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч.

"Канстытуцыя не прадугледжвае магчымасці стварэння грамадскіх органаў і арганізацый, правамоцных пераглядаць вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Таму стварэнне каардынацыйнага савета, які адзначыў сваёй мэтай перагляд выбараў Прэзідэнта Беларусі не ў парадку, вызначаным Канстытуцыяй і выбарчым заканадаўствам, з`яўляецца неканстытуцыйным. Канстытуцыйны суд звяртае ўвагу, што ўсім грамадзянам, суб`ектам грамадска-палітычных адносін неабходна выконваць рэжым канстытуцыйнай законнасці. Гэта дасць магчымасць эфектыўна процідзейнічаць любым спробам дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне, негатыўна паўплываць на стабільнасць і суверэнітэт дзяржавы, мір і згоду ў нашым грамадстве", - сказаў Пётр Міклашэвіч.

Старшыня КС адзначыў, што Канстытуцыя - гэта асаблівы грамадскі дагавор, які вызначае лад грамадства і дзяржавы, сістэмы дзяржулады, парадак яе фарміравання, узаемадзеяння асобы, грамадства і дзяржавы. Усе грамадзяне нашай краіны, органы дзяржаўнай улады абавязаны кіравацца канстытуцыйнымі палажэннямі і выконваць іх патрабаванні, зыходзячы са значнасці дзяржаўнага, грамадскага і юрыдычнага значэння гэтага дакумента.

"Беларускі народ з`яўляецца адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і правамоцны ў формах і межах, вызначаных Канстытуцыяй, прымаць удзел у фарміраванні дзяржаўнай улады. На праведзеных 9 жніўня выбарах беларускі народ выказаў сваё волевыяўленне і выбраў Прэзідэнтам Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Дэмакратычнасць і легітымнасць выбараў Прэзідэнта пацвярджаецца захаваннем прынцыпаў і норм Канстытуцыі, у выбарчым працэсе. Грамадзяне з`яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі канстытуцыйных праваадносін, носьбітамі канстытуцыйных правоў і свабод. Аднак яны павінны адпаведна кіравацца палажэннямі Канстытуцыі, рэалізуючы свае канстытуцыйныя правы і свабоды", - дадаў Пётр Міклашэвіч.

Старшыня КС падкрэсліў: "На канстытуцыйным узроўні і ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам вызначаны два органы, правамоцныя разглядаць пытанні, што звязаны з аспрэчваннем вынікаў выбараў, прызнаннем іх несапраўднымі, і вырашаць іншыя спрэчкі ў выбарчым працэсе. Гэта Цэнтральная выбарчая камісія і Вярхоўны суд".

25 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-1/3/55645
Текущая дата: 23.11.2024