У Казахстане плануецца павялічыць тэрміны пазбаўлення волі, а таксама ўвесці абавязковую канфіскацыю маёмасці за экстрэмізм і тэрарызм.
Адпаведны праект закона распрацавала спецыяльна створаная рабочая група, паведаміў старшыня Камітэта нацыянальнай бяспекі РК Уладзімір Жумаканаў.
"Узмацняецца адказнасць за злачынствы экстрэмісцкага і тэрарыстычнага характару шляхам павелічэння ніжніх і верхніх межаў тэрмінаў пазбаўлення і абмежавання волі, увядзення норм аб канфіскацыі маёмасці ў якасці абавязковай меры пакарання за экстрэмізм і тэрарызм", - сказаў Жумаканаў, выступаючы на пасяджэнні ўрада РК.
У цэлым, паводле яго слоў, праект закона аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты па пытаннях процідзеяння экстрэмізму і тэрарызму прадугледжвае папраўкі ў шэсць кодэксаў і 18 законаў па шэрагу напрамкаў.
Акрамя таго, прадугледжваецца ўдасканальванне заканадаўства аб ахове аб`ектаў, слаба абароненых у тэрарыстычных адносінах.
"Ахоўныя арганізацыі будуць уключаны ў лік суб`ектаў, адказных за забеспячэнне антытэрарыстычнай аховы аб`ектаў, якія яны абараняюць. У выпадку ўхілення ад выканання антытэрарыстычнага заканадаўства прадугледжваецца магчымасць прыпынення дзейнасці аб`ектаў, недастаткова абароненых у антытэрарыстычных адносінах да ўстаранення парушэнняў", - сказаў Жумаканаў.
Таксама старшыня Камітэта нацыянальнай бяспекі РК паведаміў, што ў Казахстане плануецца ўзмацніць кантроль за абаротам зброі.
Папраўкі прадугледжваюць узмацненне адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства ў гэтай сферы, прадастаўленне падраздзяленням органаў унутраных спраў паўнамоцтваў па праверцы ў асаблівым парадку аб`ектаў, на тэрыторыі якіх ёсць зброя, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, а таксама ўстанаўленне асаблівых патрабаванняў да арганізацый, што ажыццяўляюць ахову такіх аб`ектаў, і ўвядзенне альтэрнатыўнай падследнасці органаў унутраных спраў і нацыянальнай бяспекі па злачынствах у сферы незаконнага абароту зброі, нелегальнай міграцыі і наркабізнесу.
Нагадаем, 18 ліпеня ў 12 гадзін 20 мінут па часе Астаны на тэрыторыі горада Алматы быў уведзены "чырвоны" ўзровень тэрарыстычнай небяспекі. Падставай для ўвядзення крытычнага ўзроўню тэрарыстычнай небяспекі паслужыў напад на будынак Алмацінскага РАУС і Дэпартамента КНБ, праінфармавалі ў Антытэрарыстычным цэнтры Рэспублікі Казахстан.
У выніку перастрэлкі ад атрыманых раненняў памерлі чатыры супрацоўнікі паліцыі, адзін пагранічнік і адзін грамадзянін.
19 ліпеня 2016, Астана
БЕЛТА - КАЗІНФАРМ

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-1/6/36395
Текущая дата: 15.11.2024