Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент накіраваны на ўдасканаленне механізмаў абароны нацыянальных інтарэсаў у медыясферы, а таксама на пашырэнне інструментаў для рэагавання на недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да Беларусі.
Законам прадугледжваецца магчымасць увядзення забароны на дзейнасць замежных СМІ на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у выпадку праявы замежнымі дзяржавамі недружалюбных дзеянняў у дачыненні да беларускіх СМІ.
Прадугледжана таксама вызначэнне асаблівасцяў функцыянавання навінавых агрэгатараў і прававога статусу іх уладальнікаў.
Пашыраецца пералік падстаў для анулявання пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі СМІ і абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсу, сеткавага выдання, навінавага агрэгатара.
Устанаўліваюцца патрабаванні да дзейнасці ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, якія распаўсюджваюць прадукцыю тэлевізійных і (або) радыёвяшчальных СМІ.
Звязда, 1 ліпеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-3/1/69958
Текущая дата: 22.12.2024