Парламент Даніі прыняў закон, які забараняе спальваць рэлігійныя тэксты. Публічныя спаленні Карана цяпер прызнаныя недапушчальнымі.
Акцыі па спаленні галоўнай свяшчэннай кнігі мусульман у Даніі праходзілі неаднаразова. Падобнае апаганьванне Карана выклікала моцнае асуджэнне з боку многіх членаў Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва. У выніку такой абразы пачуццяў вернікаў у краіне істотна ўзрасла тэрарыстычная пагроза.
Рашэннем гэтай праблемы стала прыняцце закона, які забараняе непрымальнае абыходжанне з тэкстамі, якія маюць вялікае значэнне для прызнаных рэлігійных супольнасцяў.
Звязда, 7 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-3/1/71699
Текущая дата: 25.11.2024