Такое рашэнне змешчана ў пастанове Саўміна нумар 185, якая ўступае ў сілу 18 сакавіка.
У Беларусі зацверджаны тры палажэнні, накіраваныя на ўдасканаленне правядзення археалагічных даследаванняў і прадухіленне дзейнасці "чорных капальнікаў".
Так, пастановай зацверджана Палажэнне аб парадку выдачы дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў, прыпынення і спынення яго дзеяння.
Акрамя таго, зацверджаны Палажэнне аб парадку ўліку выяўленых археалагічных аб`ектаў і артэфактаў, а таксама Палажэнне аб абласных (Мiнскай гарадской) камісіях па археалагічных аб`ектах і артэфактах. Дакументы прыняты ў мэтах выканання ўказа нумар 485, накіраванага на стварэнне дадатковых умоў для захавання культурнай спадчыны краіны, а таксама прадухіленне дзейнасці "чорных капальнікаў".
Як растлумачыў намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вадзім Лакіза, дзякуючы прыняццю палажэнняў у Беларусі цяпер дакладна вызначаны механізм абароны археалагічных аб`ектаў і артэфактаў. "Пошук іх, у тым ліку і з металадэтэктарам, без дазволу НАН Беларусі цяпер забаронены.
Прынята новая адміністрацыйная працэдура па атрыманні дазволу (адкрытага ліста) на правядзенне археалагічных даследаванняў, а за парушэнне прадугледжана адміністрацыйнае спагнанне. Гэта вельмі важны момант для абароны нашай спадчыны", - падкрэсліў вучоны.
Так, адкрыты ліст будзе выдавацца бясплатна і дзейнічаць з дня атрымання да канца каляндарнага года, у якім ён быў выдадзены.
Вучоны адзначыў, што важным момантам з`яўляецца і той факт, што пастановай дакладна рэгламентуецца парадак уліку археалагічных артэфактаў, якія знаходзяцца ў фізічных асоб, а таксама тэрміны і парадак іх уключэння ў рэестр археалагічных артэфактаў.
18 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-3/4/34845
Текущая дата: 23.12.2024