Белорусский портал в Казахстане

Савет Рэспублікі адобрыў праект Кодэкса аб культуры



Праект Кодэкса Беларусі аб культуры адобрыў на адзінаццатай сесіі Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання.

Як паведамлялася, праект кодэкса прадугледжвае шэраг цікавых навел. Так, у параўнанні з дзеючым законам аб музеях і музейным фондзе ў праекце прадугледжаны больш значныя патрабаванні да стварэння музеяў, спрашчаецца парадак стварэння музеяў-запаведнікаў і музеяў пад адкрытым небам.

У адрозненне ад дзеючага закона аб народнай творчасці, народных промыслах (рамёствах) да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў можа быць аднесена прадукцыя не толькі індывідуальных прадпрымальнікаў, рамеснікаў і арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, але і іншых юрыдычных асоб, і ім таксама можа аказвацца падтрымка.

Праектам кодэкса скарэкціраваны тэрміны і ўмовы вяртання ўваходных білетаў на культурна-відовішчныя мерапрыемствы.

Прадугледжаны тэрмін, у які арганізатар мае права адмовіцца ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, прапісана магчымасць вяртання ўваходных білетаў у выпадку змянення складу ўдзельнікаў культурна-відовішчных мерапрыемстваў і гэтак далей.

Акрамя таго, рэгулююцца пытанні аховы археалагічнай спадчыны.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Мікалай Казаравец адзначыў: "Добра тое, што ў гэтым дакуменце аформлена прававое рэгуляванне па ўсіх напрамках, у прыватнасці, па бібліятэчнай справе, творчых калектывах, кінематаграфіі. Гэты дакумент адшліфаваны і мае вялікую каштоўнасць".

Субяседнік падкрэсліў, што рэвалюцыйных змяненняў кодэкс не мае, аднак у ім змешчаны навацыі, якія ўдасканаляць адносіны ў сферы культуры. "Ёсць шмат норм аб арганізацыі канцэртнай дзейнасці. У цэлым дакумент сістэмна і комплексна рэгулюе адносіны ў сферы культуры", - сказаў ён на заканчэнне.

30 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-3/4/36132
Текущая дата: 23.12.2024