Белорусский портал в Казахстане

Праект закона "Аб самарэгулюемых арганізацыях" вынесены на грамадскае абмеркаванне



Законапраект "Аб самарэгулюемых арганізацыях" вынесены на грамадскае абмеркаванне на Прававым форуме Беларусі.

Як адзначаецца ў абгрунтаванні да дакумента, укараненне механізмаў самарэгулявання прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці з`яўляецца важным элементам стратэгіі эканамічнага развіцця краіны.

Сусветны досвед паказвае, што самарэгуляванне бізнесу можа быць эфектыўнай альтэрнатывай дзяржаўнаму ўмяшанню ў эканоміку, забяспечваючы зніжэнне дзяржаўных расходаў на рэгуляванне, а таксама вялікую гібкасць і ўвагу да інтарэсаў удзельнікаў рынку.

Прыняцце комплекснага заканадаўчага акта адносна прадпрымальніцкай і (або) прафесійнай дзейнасці суб`ектаў, аб`яднаных у самарэгулюемую арганізацыю, дасць магчымасць выключыць множнасць і дубліраванне норм.

Праект не прадугледжвае непасрэднае ўвядзенне новых адміністрацыйных працэдур для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама дадатковыя абавязкі, забароны і абмежаванні, расходы для суб`ектаў гаспадарання. Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме з 4 па 14 лістапада.

4 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-402/1/50497
Текущая дата: 25.04.2024