Унесены змяненні ў правілы пацвярджэння адпаведнасці Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Дзяржстандарту ад 26 лютага 2021 года нумар 17, якая ўступае ў сілу з 6 мая бягучага года, паведамілі ў прэс-службе камітэта.
Змяненні накіраваны на прывядзенне форм дэкларацыі аб адпаведнасці і сертыфіката адпаведнасці на прадукцыю згодна з патрабаваннямі тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза, зацверджанымі рашэннем Калегіі ЕЭК ад 25 снежня 2012 года нумар 293. Уніфікаваны формы сертыфікатаў адпаведнасці на выкананне работ, аказанне паслуг, сістэмы менеджменту.
"Такія карэкціроўкі дадуць магчымасць спрасціць унясенне звестак у рэестр Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці (НСПА), уніфікаваць тэхналагічныя падыходы да яго фармавання і вядзення з прымяняемымі для Адзінага рэестра выдадзеных сертыфікатаў адпаведнасці і зарэгістраваных дэкларацый аб адпаведнасці ў рамках ЕАЭС, забяспечыць магчымасць інтэграцыі з іншымі інфармацыйнымі рэсурсамі", - падкрэслілі ў прэс-службе.
"Такія карэкціроўкі дадуць магчымасць спрасціць унясенне звестак у рэестр Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці (НСПА), уніфікаваць тэхналагічныя падыходы да яго фармавання і вядзення з прымяняемымі для Адзінага рэестра выдадзеных сертыфікатаў адпаведнасці і зарэгістраваных дэкларацый аб адпаведнасці ў рамках ЕАЭС, забяспечыць магчымасць інтэграцыі з іншымі інфармацыйнымі рэсурсамі", - падкрэслілі ў прэс-службе.
Адно з новаўвядзенняў - магчымасць пазначэння ў дакументах аб ацэнцы адпаведнасці QR-кода, які будзе змяшчаць прамую спасылку ў рэестр НСПА. Гэта дасць магчымасць аператыўна перайсці ад дакумента ў папяровай форме да агульнадаступных звестак з гэтага рэестра, а таксама праверыць актуальны статус дакументаў. QR-код будзе фарміравацца арганізацыяй, якая ажыццяўляе тэхнічнае суправаджэнне вядзення рэестра НСПА (Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі), пры рэгістрацыі ў рэестры сертыфіката або дэкларацыі і пазначацца непасрэдна ў дакуменце паводле меркавання органа па сертыфікацыі або асобы, якая прыняла дэкларацыю. Гэтыя карэкціроўкі значна павысяць зручнасць работы заяўнікаў, наглядных і мытных органаў, спажыўцоў і іншых зацікаўленых асоб.
У органаў па сертыфікацыі сістэм менеджменту з`явілася магчымасць пазначаць у сертыфікаце знак IAF MLA. Гэта будзе дэманстраваць, што кампетэнтнасць органа па сертыфікацыі пацверджана органам па акрэдытацыі (у Беларусі - Беларускі дзяржаўны цэнтр акрэдытацыі) - падпісантам шматбаковага пагаднення аб прызнанні IAF.
Праводзіць адбор узораў прадукцыі пры сертыфікацыі можна будзе іншым органам па сертыфікацыі і (або) акрэдытаванай выпрабавальнай лабараторыяй. Гэта норма запазычана з тыпавых схем ацэнкі адпаведнасці, зацверджаных рашэннем Савета ЕЭК ад 18 красавіка 2018 года нумар 44. Аднак пры гэтым у сферу акрэдытацыі ўпаўнаважанай арганізацыі павінна быць уключана адпаведная прадукцыя, а ў органе па сертыфікацыі - дакументавана працэдура перадачы функцый па сертыфікацыі на ўмовах аўтсорсінгу.
Адносна перыядычнай ацэнкі сертыфікаванай прадукцыі ўстаноўлена магчымасць правядзення першай праверкі шляхам выпрабаванняў. Ёю можна будзе скарыстацца, напрыклад, у выпадку калі тэхнічныя патрабаванні ў адносінах да сертыфікаванай прадукцыі змяніліся (уведзены новыя), а тэхналогія вытворчасці прадукцыі засталася нязменнай.
Таксама аптымізаваны палажэнні, якія датычацца перыядычнасці правядзення перыядычнай ацэнкі сертыфікаванай кампетэнтнасці персаналу, экспертаў-аўдытараў. Устанаўліваецца аднастайны падыход пры ўнясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у сертыфікат шляхам афармлення сертыфіката на новым бланку з новым рэгістрацыйным нумарам.
Іншыя карэкціроўкі датычацца ліквідацыі неадназначнасці тлумачэння і прававой нявызначанасці асобных палажэнняў правіл пацвярджэння адпаведнасці, павышэння ўзроўню транспарэнтнасці звестак, прывядзення тэрміналагічнага апарату ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне сістэмнага менеджменту і ацэнкі адпаведнасці.
6 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
6 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-402/1/59189
Текущая дата: 15.11.2024