Белорусский портал в Казахстане

Штомесячныя даплаты ўстанаўліваюцца маладым работнікам АПК Беларусі



Як паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта, у мэтах замацавання маладых кадраў у АПК Аляксандр Лукашэнка 12 жніўня падпісаў указ нумар 353 "Аб некаторых мерах па забеспячэнню арганізацый аграпрамысловага комплексу кадрамі".

Дакумент накіраваны на павышэнне гарантаванай заработнай платы шляхам устанаўлення штомесячных даплат.

У прыватнасці, маладым спецыялістам з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, прынятым на работу ў арганізацыі АПК, на працягу двух гадоў іх работы ўстанаўліваюцца штомесячныя даплаты ў двухкратным памеры тарыфнай стаўкі першага разраду, устаноўленай урадам для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый, з аднясеннем гэтых даплат на затраты па вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), што ўлічваюцца пры падаткаабкладанні.

Кіраўнікам і спецыялістам з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія адпрацавалі ў арганізацыях АПК два гады па размеркаванню і якія прадаўжаюць працаваць у гэтых арганізацыях на ўмовах заключаных кантрактаў, устанаўліваюцца штомесячныя даплаты на працягу наступных трох гадоў у трохкратным памеры тарыфнай стаўкі першага разраду за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рыбаводства і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі.

Гэтыя меры даюць магчымасць забяспечыць гарантаваную заработную плату маладых работнікаў АПК на ўзроўні сярэдняй заработнай платы па гаспадарцы.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

12 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-402/10/22672
Текущая дата: 15.11.2024