Такая норма змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 15 верасня 2016 года нумар 728, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У Беларусі работніку перадпенсійнага ўзросту (якому да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту застаецца не больш за два гады) гарантавана заключэнне кантракта да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, калі ён добрасумленна працуе і не дапускае парушэнняў працоўнай, выканальніцкай і вытворча-тэхналагічнай дысцыпліны.
Такая гарантыя і цяпер змешчана ў нацыянальным заканадаўстве - з пазначэннем узроставага пенсійнага парога (мужчыны - 60 гадоў, жанчыны - 55 гадоў).
Паколькі ў адпаведнасці з указам ад 11 красавіка 2016 года нумар 137 "Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння" з 1 студзеня 2017 года пачынаецца паэтапнае павышэнне ўзросту выхаду на пенсію, унесены змяненні ў нарматыўныя прававыя акты, у якіх ёсць спасылка на цяперашні пенсійны ўзрост (мужчыны - 60 гадоў, жанчыны - 55 гадоў).
Як адзначыла намеснік начальніка юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Іна Селівон, у Беларусі захаваны дзеючыя падыходы па прадастаўленні гарантый па прадаўжэнні, заключэнні новага кантракта з работнікамі перадпенсійнага ўзросту.
Пры гэтым, падкрэсліла яна, да ўступлення ў сілу ўказа нумар 137 трэба ажыццяўляць прадаўжэнне, заключэнне новых кантрактаў у ранейшым парадку (да дасягнення ўзросту мужчынамі 60 гадоў, жанчынамі - 55 гадоў), гэта значыць да дасягнення дзеючага на гэты момант агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту. Палажэннямі ўказа нумар 137 трэба кіравацца пачынаючы з 1 студзеня 2017 года.
Пры гэтым умовай прадаўжэння кантракта па-ранейшаму будзе з`яўляцца добрасумленнае стаўленне да работы і недапушчэнне парушэнняў працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, а таксама вытворча-тэхналагічнай дысцыпліны.
Паколькі з 1 студзеня 2017 года агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост для мужчын будзе складаць 60 гадоў і 6 месяцаў, а для жанчын - 55 гадоў і 6 месяцаў, значыць, прадаўжэнне, заключэнне новага кантракта да названага ўзросту будзе ажыццяўляцца з работнікамі, якія дасягнуць у 2017 годзе 58 гадоў 6 месяцаў і 53 гады 6 месяцаў адпаведна. З 1 студзеня 2018 года гэтыя гарантыі будуць прымяняцца ўжо ў дачыненні да мужчын ва ўзросце 59 гадоў, жанчын - 54 гады да дасягнення імі ўзросту 61 года і 56 гадоў і г.д.
Пастановай урада нумар 728 уносяцца змяненні ў
*Палажэнне аб пенсіях за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь;
*пастанову Савета Міністраў ад 30 лістапада 1998 года нумар 1842 "Аб увядзенні кантрактнай формы найму на работу педагагічных, медыцынскіх, фармацэўтычных работнікаў, работнікаў культуры і мастацтва, уключаючы кіраўнікоў гэтых работнікаў, спецыялістаў і кіраўнікоў спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў, спецыялістаў сельскай і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, работнікаў і спецыялістаў сістэмы спажывецкай кааперацыі ў раёнах, што падпалі пад радыеактыўнае забруджванне ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС";
*пастанову Савета Міністраў ад 2 жніўня 1999 года нумар 1180 "Аб зацвярджэнні Прыкладнай формы кантракта наймальніка з работнікам"; Палажэнне аб парадку і ўмовах заключэння кантрактаў наймальнікаў з работнікамі;
*Прыкладную форму кантракта кіраўніка дзяржаўнага органа (арганізацыі) з асобай, якая назначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
*Палажэнне аб парадку і ўмовах заключэння кантрактаў з дзяржаўнымі служачымі;
*пастанову Савета Міністраў ад 15 мая 2007 года нумар 604 "Аб заключэнні кантрактаў з кіраўнікамі дзяржаўных арганізацый"; пастанову Савета Міністраў ад 6 мая 2013 года нумар 344 "Аб зацвярджэнні прыкладных форм кантрактаў".
Гэта тыя нарматыўныя прававыя дакументы, дзе змешчана спасылка на пенсійны ўзрост для мужчын - 60 гадоў, для жанчын - 55 гадоў.
20 верасня 2016, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-402/5/37027
Текущая дата: 15.11.2024