Белорусский портал в Казахстане

Законапраект аб забароне продажу алкаголю ноччу і на АЗС будзе ўнесены ва ўрад да 1 лістапада



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МУС.

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі рыхтуе законапраект аб забароне продажу алкаголю ў начны час і на АЗС.

"Вядзецца распрацоўка праекта нарматыўна-прававога акта, які прадугледжвае ўвядзенне забароны на продаж спіртных напіткаў на АЗС і ў начны час", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У МУС дабавілі, што праект закона павінен быць прадстаўлены на разгляд урада не пазней за 1 лістапада бягучага года.

4 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-402/5/37142
Текущая дата: 15.11.2024