Як паведамляе прэс-служба ВС, у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года колькасць спраў, якія знаходзяцца ў вытворчасці, павялічылася на сем (43 справы ў 2014 годзе).
У першыя тры месяцы 2015 года ў вытворчасці судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага суда Беларусі знаходзілася 50 спраў. З іх 29 — спрэчкі ў сферы аўтарскага права і сумежных правоў; 21 — спрэчкі ў сферы права прамысловай уласнасці, з іх адна справа — скарга на рашэнне Апеляцыйнага савета пры патэнтным органе.
Усяго калегіяй разгледжана 28 спраў (56%), з якіх 22 склалі спрэчкі ў сферы аўтарскага права і сумежных правоў; шэсць — спрэчкі ў сферы права прамысловай уласнасці, з іх адна справа — скарга на рашэнне Апеляцыйнага савета пры патэнтным органе.
З вынясеннем рашэння разгледжана 12 спраў (42,9%), па 16 (57,1%) вынесены пастановы.
Па 10 справах патрабаванні задаволеныя ў поўным аб`ёме, па дзвюх справах у задавальненні патрабаванняў адмоўлена. Па адной справе заява пакінутая без разгляду ў сувязі з невыкананнем парадку папярэдняга дасудовага ўрэгулявання спрэчкі; па 15 справах (53,6%) вытворчасць спыненая, з іх па васьмі справах — у сувязі з адмовамі ад іскаў, па сямі справах — у сувязі з зацвярджэннем міравых пагадненняў.
Па стане на 1 красавіка ў вытворчасці знаходзяцца 22 справы.
Што да катэгорый разгледжаных спраў з вынясеннем судовых пастаноў, то разгледжана шэсць спраў у сферы прамысловасці ўласнасці). Іскавыя патрабаванні ў поўным аб`ёме задаволеныя па адной справе; адмоўлена ў задавальненні іскавых патрабаванняў па адной справе; па адной справе заява пакінутая без разгляду. Вытворчасць спыненая па трох справах у сувязі з адмовамі істцоў ад іскаў.
У сферы аўтарскага права разгледжаны 22 справы. Іскавыя патрабаванні задаволеныя ў поўным аб`ёме па 9 справах; адмоўлена ў задавальненні іскавых патрабаванняў па адной справе. Па 12 справах вытворчасць спынена, з якіх па пяці справах — у сувязі з адмовай істцоў ад іскаў, па сямі справах — у сувязі з зацвярджэннем міравых пагадненняў.
Па пяці справах істцамі, адказчыкамі і трэцімі асобамі з`яўляліся замежныя кампаніі і арганізацыі.
У студзені—сакавіку 2015 года істцамі і заяўнікамі ў рэспубліканскі бюджэт па пададзеных ісках, скаргах і заявах аплачана дзяржаўная пошліна ў агульным памеры 65.338.301 рублёў, 560 еўра, 587,08 долараў.
Па 12 справах (42,9%) праводзіліся папярэднія пасяджэнні, з іх па 10 на папярэдніх пасяджэннях вынесены судовыя пастановы.
Усе 28 разгледжаных па сутнасці спраў закончаны вытворчасцю ў першым судовым пасяджэнні, што сведчыць аб правядзенні суддзямі калегіі належнай падрыхтоўкі спраў да судовага разбору, зазначаецца ў інфармацыі прэс-службы ВС.
Усе справы былі разгледжаныя ва ўстаноўленыя заканадаўствам працэсуальныя тэрміны.
З удзелам адвакатаў і патэнтных павераных разгледжана 10 спраў, што складае 35,7% ад усіх разгледжаных.
У парадку судовага нагляду было праверана адно рашэнне калегіі. Судовая пастанова прызнаная законнай і абгрунтаванай і ў прынясенні па ёй пратэсту ў парадку нагляду адмоўлена.
У студзені—сакавіку 2015 года адмен судовых пастаноў у парадку нагляду не было.
У ВС зазначаюць, што аналіз прыведзеных вышэй звестак сведчыць, што суддзі калегіі ў справаздачны перыяд забяспечвалі на належным узроўні абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб у сферы прамысловай уласнасці і аўтарскага права. Суддзямі калегіі не было дапушчана неабгрунтаваных адкладанняў судовых разбораў з-за неналежнай дасудовай падрыхтоўкі, усе пастаноўленыя калегіяй рашэнні перададзеныя на выкананне, частка з іх выканана, а таксама ажыццяўляецца кантроль за выкананнем тых судовых пастаноў, якія на канец справаздачнага перыяду выкананыя не былі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 12 красавіка 2015
Мінск, 12 красавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-402/7/30483
Текущая дата: 23.11.2024