Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі з 1 верасня ўводзіцца дзяржстандарт на СПА-паслугі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства гандлю.

Дзяржаўны стандарт Рэспублікі Беларусь СТБ 2415-2015 "Паслугі бытавыя. СПА-ПАСЛУГІ. Тэрміны і азначэнні" ўводзіцца ў дзеянне пастановай Дзяржкамітэта па стандартызацыі ад 25 мая 2015 года нумар 29.

"Гэты тэхнічны нарматыўны акт паслужыць не толькі ўрэгуляванню дзейнасці арганізацый гэтай сферы, але і будзе садзейнічаць развіццю ў краіне турызму, які таксама з`яўляецца адной з важных сфер сучаснай эканомікі. Акрамя таго, заканадаўчае ўрэгуляванне дзейнасці СПА-аб`ектаў паслужыць павелічэнню экспарту паслуг, будзе садзейнічаць прытоку замежных інвестыцый у стварэнне інфраструктуры гэтай сферы", - лічаць у прэс-службе Мінгандлю.

Азнаёміцца з тэкстам стандарту можна на сайце www.tnpa.by

Цяпер у Беларусі дзейнічае расійскі варыянт дзяржстандарту на СПА-паслугі.

4 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-402/7/31289
Текущая дата: 23.11.2024