Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі зацверджаны парадак выключэння няякасных і фальсіфікаваных ветпрэпаратаў і прэпаратаў са скончаным тэрмінам годнасці



Адпаведная пастанова Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання нумар 24 ад 14 ліпеня 2015 года афіцыйна апублікавана 30 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У Беларусі зацверджаны ветэрынарна-санітарныя правілы аб парадку выключэння з абарачэння і знішчэння няякасных і фальсіфікаваных ветэрынарных прэпаратаў, а таксама ветпрэпаратаў са скончаным тэрмінам годнасці. 

Згодна з дакументам, Белдзяржветэрынарны цэнтр у выпадку выяўлення няякаснага або фальсіфікаванага ветэрынарнага прэпарату павінен у двухдзённы тэрмін накіраваць у дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду пісьмовае паведамленне. Копія гэтага паведамлення таксама накіроўваецца вытворцу ветпрэпарату, імпарцёру і пастаўшчыку.

Рашэнне аб выключэнні ветпрэпарату прымаецца на працягу двух дзён, пасля чаго вытворца (яго ўпаўнаважаны прадстаўнік), імпарцёр, пастаўшчык павінны неадкладна выключыць ветпрэпарат з уласных месц захоўвання і (або) рэалізацыі.

Што датычыцца ветпрэпаратаў са скончаным тэрмінам годнасці, то яны падлягаюць выключэнню з абарачэння юрыдычнай асобай, індывідуальным прадпрымальнікам, які з`яўляецца ўладальнікам (уласнікам) ветэрынарнага прэпарату. Пры гэтым з рэалізацыі ветэрынарны прэпарат павінен быць выключаны не пазней за тэрмін, які дазваляе быць выкарыстаным па прызначэнні да заканчэння яго тэрміну годнасці, пазначанага на ўпакоўцы.

Выключаныя з абарачэння няякасныя ветпрэпараты і прэпараты са скончаным тэрмінам годнасці падлягаюць вяртанню вытворцу (яго ўпаўнаважанаму прадстаўніку), імпарцёру, пастаўшчыку. У выпадку немагчымасці вяртання, а таксама ў выпадку, калі тэрмін годнасці ветэрынарнага прэпарату скончыўся па віне юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка, які з`яўляецца ўладальнікам прэпарату, яны падлягаюць знішчэнню.

Дакумент уступае ў сілу праз месяц пасля яго падпісання.

30 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-402/7/32189
Текущая дата: 26.11.2024