Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка падпісаў указ нумар 78 "Аб стварэнні і дзейнасці дрэваапрацоўчага холдынга"



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з дакументам акцыі дрэваапрацоўчых арганізацый, якія знаходзяцца ў кіраванні Банка развіцця Беларусі, будуць унесены ў выглядзе неграшовага ўкладу ў статутны фонд ААТ "Івацэвічдрэў". Гэта прадпрыемства стане кіруючай кампаніяй дрэваапрацоўчага холдынга.

Указам таксама выключаецца з правоў і паўнамоцтваў Банка развіцця кіраванне дрэваапрацоўчымі прадпрыемствамі.

Кіраўніком дзяржавы пры падпісанні ўказа дадзена даручэнне ўраду сумесна з аблвыканкамамі забяспечыць распрацоўку эфектыўнай стратэгіі развіцця дрэваапрацоўчага холдынга з кіруючай кампаніяй ААТ "Івацэвічдрэў".

3 сакавіка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-408/1/58532
Текущая дата: 03.05.2024