Белорусский портал в Казахстане

Дагавор аб ЕАЭС плануецца змяніць



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) прыняла рашэнне, якім прадугледжваецца ўнясенне змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе. 

"Адобраны і накіраваны на ўнутрыдзяржаўнае ўзгадненне ў краіны саюза праект пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС, які прадугледжвае магчымасць заліку авансавых плацяжоў у выплату ўвазных мытных пошлін", - адзначылі ў ЕЭК.

У дакуменце вызначаны тэрміны правядзення такога заліку, удакладнены палажэнні па абмене інфармацыяй па заліку паміж упаўнаважанымі мытнымі органамі дзяржаў - членаў ЕАЭС.

"Рэалізацыя пратакола будзе садзейнічаць мінімізацыі затрат удзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці, звязаных з неабходнасцю выкарыстання некалькіх плацежных даручэнняў для выплаты ўвазных мытных пошлін і іншых плацяжоў, а таксама спрашчэнню адміністравання сістэмы мытных і іншых плацяжоў", - растлумачылі ў прэс-службе.

Працэдура ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення праекта пратакола павінна завяршыцца 1 чэрвеня 2018 года.

1 сакавіка 2018, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-414/1/42637
Текущая дата: 19.04.2024