Дакумент павінен набыць моц 1 снежня 2018 года разам з асноўнымі папраўкамі ў закон аб СМІ. Фактычна гаворка ідзе пра ідэнтыфікацыю ўдзельнікаў інтэрнэт-форумаў.
Праект размешчаны на сайце "Правовой форум Беларуси". У адпаведнасці з пунктам 3 "размяшчэнне карыстальнікам інфармацыйных паведамленняў і (або) матэрыялаў ажыццяўляецца пасля яго ідэнтыфікацыі на інтэрнэт-рэсурсе, якая праводзіцца са згоды карыстальніка на падставе заключанай пры рэгістрацыі ўліковага запісу карыстальніцкай дамовы, шляхам устанаўлення абаненцкага нумара, які належыць карыстальніку". Згода карыстальніка на збор, апрацоўку, захоўванне яго даных, якія выкарыстоўваюцца ўладальнікам інтэрнэт-рэсурсу пры ідэнтыфікацыі, лічыцца атрыманай з моманту адпраўкі такіх дадзеных.
Згодна з пунктам 6 уладальнік інтэрнэт-рэсурсу пры правядзенні папярэдняй ідэнтыфікацыі шляхам устанаўлення абаненцкага нумара, які належыць карыстальніку, мае права "збіраць, апрацоўваць, захоўваць і даваць з захаваннем патрабаванняў, вызначаных заканадаўчымі актамі":
- персанальныя дадзеныя карыстальніка: прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), пол, дзень, месяц, год нараджэння, месца нараджэння;
- адрас электроннай пошты карыстальніка;
- звесткі пра дату і час размяшчэння на інтэрнэт-рэсурсе інфармацыйных паведамленняў і (або) матэрыялаў, уключаючы ідэнтыфікацыйныя звесткі пра абаненцкія прылады карыстальнікаў (МАС-адрас, унутраныя і знешнія IP-адрасы).
Пункт 8 абвяшчае: "Пры ўсталяванні ўладальнікам інтэрнэт-рэсурсу фактаў, якія пацвярджаюць, што інфармацыя, пададзеная карыстальнікам пры рэгістрацыі ўліковага запісу, не адпавядае рэчаіснасці, а таксама ў выпадку выкарыстання пры рэгістрацыі ўліковага запісу інфармацыі, якая супярэчыць патрабаванням заканадаўства, <...> у тым ліку якая парушае правы і інтарэсы трэціх асоб, уладальнік інтэрнэт-рэсурсу мае права прыпыніць аказанне паслуг карыстальніку да моманту ліквідацыі выяўленых парушэнняў або ануляваць уліковы запіс".
Карыстальнік інтэрнэт-рэсурсу мае права "ў любы час скасаваць у аднабаковым парадку карыстацкае пагадненне, ануляваўшы свой уліковы запіс" (пункт 9). У выпадку анулявання ўліковага запісу уладальнік інтэрнэт-рэсурсу абавязаны шэсць месяцаў захоўваць дадзеныя карыстальніка і падаваць іх па запыце (пункт 10).
Дадзеныя карыстальніка падаюцца па патрабаванні "органаў, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, органаў пракуратуры і папярэдняга следства, органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Міністэрства інфармацыі, падатковых органаў, судоў" (пункт 11, апошні).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 11 верасня 2018
Мінск, 11 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16/10/44904
Текущая дата: 15.11.2024