Гэта прадугледжана праектам указа, які распрацаваны Міністэрствам транспарту і камунікацый "у мэтах далейшай лібералізацыі рынку транспартных паслуг і развіцця міжгародніх аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах".
Індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы змогуць атрымаць права на выкананне аўтаперавозак пасажыраў без конкурсу да 30 чэрвеня 2019 года.
"Прапаноўваецца ўстанавіць, што права выканання міжгародніх аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах прадастаўляецца да 30 чэрвеня 2019 года без правядзення конкурсу юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія адпавядаюць патрабаванням заканадаўства аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках", — паведамляе Мінтранс на сваім сайце.
Праект указа прайшоў грамадскае абмеркаванне на афіцыйным сайце Мінтранса, ухвалены на пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінтрансе, узгоднены Саветам па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
Пасля ўзгаднення з дзяржаўнымі органамі плануецца накіраваць праект указа ва ўрад.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 верасня 2018
Мінск, 14 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16/10/44959
Текущая дата: 15.11.2024