1 снежня набылі моц папраўкі ў закон аб СМІ, якія выклікалі шырокі рэзананс у медыясупольнасці.
Беларуская асацыяцыя журналістаў звяртае ўвагу, што змяненні датычацца ўладальнікаў, карыстальнікаў і нават замежных медыя. У прыватнасці, інтэрнэт-рэсурсы цяпер абавязаныя ідэнтыфікаваць каментатараў на сваіх форумах.
У апублікаванай 26 лістапада пастанове Савета міністраў № 850 гаворыцца, што карыстальнікі павінны будуць рэгістраваць уліковы запіс і заключаць карыстальніцкае пагадненне з уладальнікамі інтэрнэт-рэсурсаў, каб публікаваць матэрыялы і каментарыі на адпаведных сайтах.
Актываваць уліковы запіс можна будзе з дапамогай кода, які ўладальнік сайта павінен выслаць карыстальніку ў SMS-паведамленні на нумар, пазначаны пры рэгістрацыі, альбо з дапамогай "іншых ідэнтыфікацыйных даных і тэхнічных сродкаў, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць асобу карыстальніка". Публікаваць паведамленні карыстальнік зможа толькі пасля аўтарызацыі на сайце.

Намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі ў інтэрв`ю тэлеканалу СТВ удакладніў, што для ідэнтыфікацыі карыстальнікаў акрамя SMS можна будзе выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі і электронную пошту. Разам з тым ён падкрэсліў, што адказнасць па законе аб СМІ ў гэтым выпадку прадугледжана і выразна прапісана.
"І ўжо скідкі на тое, што выбраны нейкі іншы спосаб, акрамя SMS-ідэнтыфікацыі, безумоўна, не будзе", — сказаў Лёгкі.
"І ўжо скідкі на тое, што выбраны нейкі іншы спосаб, акрамя SMS-ідэнтыфікацыі, безумоўна, не будзе", — сказаў Лёгкі.
Хутка падладзіцца пад новыя патрабаванні ідэнтыфікацыі карыстальнікаў змогуць не ўсе. Некаторыя СМІ, у тым ліку інтэрнэт-газета БелаПАН Naviny.by, прынялі рашэнне наогул адключыць каментарыі на сайце.
Акрамя таго, з 1 снежня ўладальнікі інтэрнэт-рэсурсаў будуць несці адказнасць за ўвесь кантэнт на сваіх сайтах, уключаючы каментарыі чытачоў, рэкламныя банары і г.д. Калі на інтэрнэт-рэсурсе выявяць забароненую інфармацыю, гэта пагражае ўладальніку папярэджаннем, штрафам ці нават блакіроўкай сайта. Памер штрафаў: для фізічнай асобы — да 20 базавых велічынь, для юрыдычнай асобы — да 100 базавых, а ў выпадку рэгістрацыі сайта ў якасці СМІ — да 200 базавых (1 б.в. роўная зараз 24,5 рубля).
Уводзіцца таксама добраахвотная рэгістрацыя інтэрнэт-рэсурсаў у якасці СМІ (сеткавых выданняў). Зарэгістраваныя як СМІ сайты змогуць выдаваць пасведчанні журналістам, атрымліваць акрэдытацыю пры дзяржаўных органах.
Пры гэтым БАЖ адзначае, што парадак рэгістрацыі ў якасці СМІ застаецца неабгрунтавана складаным. У прыватнасці, патрабуецца, каб рэдакцыяй была юрыдычная асоба, яна размяшчалася ў нежылым памяшканні, а галоўны рэдактар меў пяцігадовы стаж працы на кіруючых пасадах у сферы масмедыя.
Павел Лёгкі паведаміў, што ўжо падрыхтаваныя новыя кваліфікацыйныя патрабаванні да кіраўнікоў як друкаваных СМІ, так і сеткавых рэсурсаў.
"Яны значна больш лаяльныя. Мы прапаноўвалі гэты пяцігадовы цэнз знізіць, па-першае, да трох, а па-другое, што самае галоўнае, не ставіць умовай, каб абавязковай была праца на працягу пяці ці, дапусцім, трох гадоў на кіруючых пасадах. то бок, калі ты тры гады працуеш, вобразна кажучы, у гэтым бізнесе, на інтэрнэт-рэсурсах, у цябе ёсць трохгадовы стаж працы незалежна ад таго, якія ты пасады займаў, ты маеш права прэтэндаваць на пасаду галоўнага рэдактара сеткавага рэсурсу", — сказаў чыноўнік.

Названыя змяненні захоўваюць пазасудовы парадак блакавання інтэрнэт-рэсурсаў і ўводзяць дадатковыя падставы для гэтага. У прыватнасці, сайт можа быць заблакаваны за распаўсюджванне інфармацыі, забароненай законам аб СМІ (арт. 38), іншымі заканадаўчымі актамі і рашэннямі суда; за невыкананне патрабавання ліквідаваць парушэнні заканадаўства; за непаведамленне ў Мінінфарм аб іх ліквідацыі; за вынясенне на працягу года двух і больш папярэджанняў ад Міністэрства інфармацыі.
Пры гэтым на абмежаванне доступу да сайта адводзіцца тры дні, а на аднаўленне доступу пасля ліквідацыі парушэнняў — месяц.
БАЖ таксама звяртае ўвагу, што з 1 снежня дзеянне закона аб СМІ распаўсюджваецца не толькі на беларускія, але на замежныя медыя ў частцы іх працы на тэрыторыі Беларусі.
"Гэта значыць, што Міністэрства інфармацыі зможа прад`яўляць прэтэнзіі нават да замежных выданняў. Пакуль, праўда, не зусім зразумела, як дзяржава будзе карыстацца гэтай магчымасцю", — адзначае журналісцкая арганізацыя.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 1 снежня 2018
Мінск, 1 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16/10/45823
Текущая дата: 15.11.2024