Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 22 мая 2013 года нумар 400, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У Беларусі будзе ўведзены новы паказчык па эканоміі рэсурсаў - зніжэнне ўзроўню затрат на вытворчасць прадукцыі (работ, паслуг) (у фактычных цэнах).
Гэты паказчык будзе штогод зацвярджаць і даводзіць да рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама Міністэрства эканомікі. Пастанова прынята ў адпаведнасці з Дырэктывай ад 14 чэрвеня 2007 года нумар 3 "Эканомія і беражлівасць - галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы". Тым самым актуалізаваны мерапрыемствы па рэалізацыі гэтай Дырэктывы, прынятыя на 2011-2015 гады. Міністэрства эканомікі штогод да 10 лютага будзе прадстаўляць у Савет Міністраў інфармацыю аб выкананні мерапрыемстваў.
Таксама пастановай нумар 400 прадугледжваецца рэалізацыя мерапрыемстваў у рамках галіновых і рэгіянальных праграм энергазберажэння па вываду з абарачэння (эксплуатацыі) у 2013-2017 гадах свяцільняў з класам энергаэфектыўнасці, ніжэйшым за клас "А". Выкананне гэтага рашэння прадпісана Дзяржстандарту, іншым дзяржорганам, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму.
На Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры ўскладзена патрабаванне забяспечыць ў 2013-2016 гадах замяшчэнне імпартуемага прыроднага газу праз перавод цэментнай прамысловасці на мясцовыя віды паліва, каменны вугаль і нафтавы кокс пры ўмове эканамічнай і экалагічнай мэтазгоднасці.
Акрамя таго, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам павінны пастаянна забяспечваць установы агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі матэрыяламі для нагляднай агітацыі, вучэбна-метадычнымі дапаможнікамі па пытаннях эканоміі і беражлівасці.
27 мая 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16/26/21327
Текущая дата: 15.11.2024