Белорусский портал в Казахстане

15-га сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь



Віншаванні Прэзідэнта.

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Прыняцце Асноўнага Закона — адна з важнейшых падзей у сучаснай гісторыі беларускага народа.

Канстытуцыя не толькі замацавала дзяржаўны суверэнітэт Беларусі, дэмакратычныя прынцыпы грамадскага парадку і ўлады, але і вызначыла вектар далейшага развіцця краіны, стала арыенцірам для правядзення паспяховых сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў.

Сёння канстытуцыйныя нормы надзейна сцвярджаюцца ў паўсядзённым жыцці беларускіх грамадзян. Абапіраючыся на палажэнні Асноўнага Закона, мы імкнёмся ўмацаваць мір і згоду ў грамадстве, стварыць неабходныя ўмовы для рэалізацыі творчага патэнцыялу асобы, забяспечыць дабрабыт кожнага чалавека.

Перакананы, што дасягнуць працвітання Беларусі мы зможам толькі пры беражлівым стаўленні да замацаваных у Канстытуцыі каштоўнасцяў, правоў і свабод, захаванні гістарычных і культурных традыцый беларускага народа.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і радасці. Няхай светлае свята прынясе ў нашы дамы дабрабыт і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 15 сакавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16/27/19897
Текущая дата: 15.11.2024