Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 30 кастрычника на сустрэчы з калектывам МУС.
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што ўнесены шэраг прапаноў па ўдасканаленні нарматыўна-прававой базы па ахове грамадскага парадку. "Мы ўбачылі на практыцы", - адзначыў ён.
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што неабходна правесці работу, каб у парламенце аператыўна ўнесці змяненні ў адпаведнае заканадаўства. "А хлопцам у МУС і ў горадзе (Мінску.) хутчэй паглядзець, ці ўсё ўлічана, што яны прапанавалі", - сказаў Прэзідэнт.
Яшчэ адзін напрамак, па якім неабходна хутка ўнесці неабходныя змяненні ў нарматыўна-прававыя дакументы - гэта работа і паўнамоцтвы памочнікаў Прэзідэнта - інспектараў па рэгіёнах і горадзе Мінску.
"Для таго, каб гэтым людзям надаць большыя паўнамоцтвы, мы сёння працуем над удасканаленнем нарматыўна-прававой базы. Я папрашу дзяржаўны сакратарыят, Адміністрацыю Прэзідэнта і вас, Наталля Іванаўна (Качанава.), як кіраўніка верхняй палаты, якая мае адносіны да назначэння кадраў, далучыцца да гэтай работы і ўдасканаліць", - даручыў беларускі лідар.

"Вось гэтыя дзве работы нам трэба выканаць хутка", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
30 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
30 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16/4/56664
Текущая дата: 15.11.2024