Аб гэтым паведаміла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Валянціна Курсевіч.
"Асноўная мэта - умацаванне здароўя насельніцтва і павышэнне эфектыўнасці працы сістэмы аховы здароўя ў цэлым. Будуць сфармаваны медыка-рэабілітацыйныя экспертныя камісіі, пры якіх будуць створаны аддзелы ацэнкі якасці аказання медыцынскай дапамогі. Для таго каб захаваць непрадузятасць працы гэтых камісій, галоўныя ўрачы будуць прызначацца і звальняцца міністрам аховы здароўя па ўзгадненні з мясцовымі распарадчымі і выканаўчымі органамі ўлады", - распавяла Валянціна Курсевіч.
Звязда, 9 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16/6/52604
Текущая дата: 15.11.2024