Белорусский портал в Казахстане

Расійская авіяцыя, якая ўдзельнічала ў вучэннях "Захад-2017", вяртаецца на аэрадромы базавання



Экіпажы аператыўна-тактычнай і вайсковай авіяцыі Паветрана-касмічных сіл і Заходняй ваеннай акругі Узброеных сіл Расіі, якія ўдзельнічалі ў сумесных стратэгічных вучэннях "Захад-2017", вяртаюцца з аператыўных аэрадромаў у пункты пастаяннай дыслакацыі.

Як паведамляе дэпартамент інфармацыі і масавых камунікацый Міністэрства абароны Расіі, самалёты Су-35С, Су-30СМ, Су-24М, Су-34, Су-25, МіГ-31БМ, МіГ-29СМТ, верталёты Мі-28Н, Мі-35, Мі-8, Ка-52, задзейнічаныя ў розных эпізодах вучэнняў, у тым ліку тых, што праводзіліся на тэрыторыі Беларусі, на працягу двух дзён будуць прыбываць на аэрадромы пастаяннага базавання.

"Падчас вучэнняў экіпажы ПКС і ЗВА, нягледзячы на складаныя ўмовы надвор`я, выканалі практычна ўвесь спектр задач па прызначэнні, уключаючы высадку тактычнага дэсанту, авіяцыйную падтрымку дзеянняў наземнай групоўкі войскаў, перахопліванне паветраных цэляў, нанясенне авіяцыйных удараў па наземных цэлях і іншыя", — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны РФ.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 20 верасня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/1/40804
Текущая дата: 26.04.2024