Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Расія падпісалі пагадненне аб развіцці супрацоўніцтва ў сферы ўзаемадзеяння сістэм электронных закупак



Нацыянальны цэнтр маркетынгу Міністэрства замежных спраў Беларусі і аператар федэральнай электроннай пляцоўкі Расіі ТАА "РГС-тэндар" 25 мая падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні па пытаннях рэалізацыі мерапрыемстваў, скіраваных на ўзаемнае супрацоўніцтва ў межах электронных сістэм закупак дзвюх дзяржаў.

З беларускага боку пагадненне падпісаў першы намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Аляксандр Запольскі, з расійскага — гендырэктар ТАА "РГС-тэндар" Уладзімір Лішанкоў.

Як паведамляе партал Саюзнай дзяржавы, падпісанне дакумента дасць магчымасць актывізаваць узаемны ўдзел пастаўшчыкоў у электронных працэдурах закупак, а таксама павысіць эфектыўнасць ўдзелу беларускіх прадпрыемстваў у працэдурах закупак Расіі.

Запольскі і Лішанкоў абмеркавалі мерапрыемствы, скіраваныя на ўзаемнае прасоўванне і папулярызацыю электронных пляцовак сістэм закупак сярод беларускіх і расійскіх пастаўшчыкоў, выпрацавалі план дзеянняў па ўзаемным інфармаванні і кансультаванні па пытаннях правядзення электронных працэдур закупак. Суразмоўцы ўпэўненыя, што фармаванне кансалідаванай пазіцыі па актуальных пытаннях у межах пагаднення паспрыяе падтрымцы прадпрымальніцтва абодвух бакоў.

"Мы гатовыя падзяліцца найноўшымі распрацоўкамі, рашэннямі, ідэямі ў мэтах павышэння канкурэнцыі, празрыстасці таргоў у сістэме размяшчэння і зніжэння ўзроўню карупцыйных правапарушэнняў у сферы электронных закупак", — адзначыў Лішанкоў.

Запольскі са свайго боку пагадзіўся, што партнёрскае ўзаемадзеянне на пастаяннай аснове будзе спрыяць развіццю сістэм дзяржаўных закупак абедзвюх краін.

Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі з`яўляецца аператарам афіцыйнага сайта па размяшчэнні інфармацыі аб дзяржаўных закупках і закупках за кошт уласных сродкаў www.icetrade.by.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 25 мая 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/1/43501
Текущая дата: 18.04.2024