Белорусский портал в Казахстане

Названы ўладальнікі прэмій СД па літаратуры і мастацтве за 2017-2018 гады



Уладальнікі прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2017-2018 гады вызначаны 19 чэрвеня на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета ў Мінску.

Прэміі прысуджаны кампазітару народнаму артысту Расіі Алегу Іванову, аўтарскаму калектыву ў складзе дырыжора народнага артыста Расіі Валерыя Палянскага і заслужанага работніка культуры РФ Аляксандра Шаніна, балетмайстру народнаму артысту СССР Валянціну Елізар`еву.

Прэміі Саюзнай дзяржавы прысуджаюцца за значны ўклад ва ўмацаванне адносін братэрства, дружбы і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй і ўручаюцца адзін раз у два гады.

Упершыню прэмія была прысуджана ў 2002 годзе.

20 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/1/43893
Текущая дата: 26.04.2024