Белорусский портал в Казахстане

Разам у заўтра нам ісці: свой гімн з`явіўся ў Саюзнай дзяржавы



Саюзны гімн выканаў Анатоль Ярмоленка, у тэксце яго чаргуюцца куплеты і радкі на дзвюх мовах Саюзнай дзяржавы.

У Саюзнай дзяржавы з`явіўся свой гімн, яго выбралі ў ходзе конкурсу "Грамадзянскія сімвалы Саюзнай дзяржавы", аб гэтай падзеі паведамілі ў Грамадскай палаце міждзяржаўнага аб`яднання.

За 20-гадовую гісторыю існавання Саюзнай дзяржавы яго дзяржаўную сімволіку так і не зацвердзілі, у тым ліку таму, што няма ніякага саюзнага канстытуцыйнага акту, які б яе замацоўваў. Таму ў маі 2018 года Грамадская Палата Саюзнай дзяржавы абвясціла конкурс "Грамадзянскія сімвалы Саюзнай дзяржавы", падчас якога меркавалася стварэнне гімна.

У гэтай намінацыі пераможцам стаў гімн, тэкст якога змяшчае куплеты на рускай і на беларускай мовах. Аўтарам ідэі і выканаўцам гімна стаў народны артыст Беларусі, кіраўнік ансамбля "Сябры" Анатоль Ярмоленка. Тэкст гімна напісалі член Саюза пісьменнікаў Беларусі генерал-маёр Іван Юркін і член Саюза пісьменнікаў Масквы, заслужаны артыст Расіі Сымон Асіяшвілі.

"Над Беларусью и Россией
Одна звезда навек зажглась.
Любые времена осилим,
Корнями общими сплетясь", - гаворыцца ў рускамоўнай частцы гімна.

У беларускамоўнай частцы аўтары падкрэслілі важнасць саюза Расеі і Беларусі і сяброўскія адносіны паміж краінамі:

"Заўжды мы разам побач будзем
У працы, марах і ў жыцці,
Наказ бацькоў мы не забудзем
Сяброўства берагчы".

Поўны тэкст гімна ужо даступны ў інтэрнэце. У сетцы таксама можна паслухаць пяць версій музычнага твора, якія запісалі для ўдзелу ў конкурсе.

Мінск, 26 снежня 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/1/46242
Текущая дата: 04.05.2024