Белорусский портал в Казахстане

Беларусь стане першай краінай, куды будзе дастаўлена расійская вакцына ад каранавіруса



Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна адбылася 24 жніўня днём. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнты абмеркавалі сітуацыю ўнутры нашай краіны і на знешнім контуры, асабліва на заходнім напрамку.

Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі пытанні барацьбы з каранавірусам. У гэтым ключы прэзідэнты дамовіліся, што грамадзяне Беларусі ў добраахвотным парадку прымуць удзел у трэцім этапе выпрабаванняў вакцыны ад каранавіруса, вырабленай у Расійскай Федэрацыі. Таксама Беларусь стане першай краінай, куды будзе пастаўлена дадзеная вакцына.

Звязда, 24 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/1/55599
Текущая дата: 03.05.2024