Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Расія дамовіліся аб кааперацыі ў авіябудаванні



Аб гэтым было заяўлена на афіцыйнай частцы сустрэчы прэзідэнтаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Санкт-Пецярбургу.

«Мы дамовіліся, ужо можна сказаць. Дзякуй зноў жа, што вы падтрымалі кааперацыю ў авіябудаванні. У нас ёсць і цывільныя, і ваенныя заводы па авія. Мы вельмі многае можам рабіць па кааперацыі. Тым больш, яны запатрабаваны для расійскага авіябудавання», — заявіў Прэзідэнт Беларусі.

«Абсалютна, — згадзіўся Уладзімір Пуцін. — Гэта будзе па выніках нашай сустрэчы яшчэ адно з даручэнняў ураду».

Звязда, 29 снежня 2021


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/1/62593
Текущая дата: 06.05.2024