Белорусский портал в Казахстане

Біржавы гандаль, роўмінг, вываз піламатэрыялаў - вынікі ГВУ СД



Пасяджэнне Групы высокага ўзроўню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы адбылося 27 чэрвеня ў фармаце відэаканферэнцыі пад сустаршынствам пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі, паведамілі ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.

"Разгледжаны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку аб вывазе з Расійскай Федэрацыі піламатэрыялаў, аб рэгістрацыі суб`ектаў гаспадарання Беларусі ў адзінай інфармацыйнай сістэме ў сферы закупак, аб плане развіцця сумеснага біржавога гандлю і правядзення сумесных гандлёвых сесій, аб рэалізацыі дамоўленасцей па адмене роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве, аб сертыфікацыі будаўнічага ліставога шкла і вырабаў з яго, а таксама аб рэгуляванні цэн на дахавыя, гідраізаляцыйныя, цеплаізаляцыйныя матэрыялы ў Рэспубліцы Беларусь", - адзначылі ў прэс-службе.

"Па выніках пасяджэння Пастаяннаму камітэту Саюзнай дзяржавы даручана падрыхтаваць праекты пратакольных рашэнняў і прадставіць іх на падпісанне сустаршыням Групы высокага ўзроўню", - дадалі ў пасольстве.

28 чэрвеня 2022, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/1/65560
Текущая дата: 02.05.2024