Белорусский портал в Казахстане

Беларусь гатова ўдзельнічаць у будаўніцтве ферм і бульбасховішчаў у Арлоўскай вобласці



Аб гэтым заявіў намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык у час сустрэчы з губернатарам Арлоўскай вобласці Андрэем Клычковым.

"Калі гаварыць аб нашых гандлёва-эканамічных адносінах, у нас складваецца доўгатэрміновая паспяховая работа. Радуе, што за апошнія тры гады тавараабарот паміж Беларуссю і Арлоўскай вобласцю павялічыўся практычна ў два разы і склаў $244 млн. Нам неабходна за бліжэйшыя два гады нарасціць тавараабарот яшчэ ў два разы - да $500 млн. Наша задача - знайсці пункты далейшага росту", - сказаў Пётр Пархомчык.

Асобна ён закрануў тэму супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі. "Мы вельмі добра тут рушылі наперад, дапаўняем адзін аднаго ў частцы вытворчасці прадукцыі сельгаспрызначэння, прадуктаў харчавання. Выбудавана сістэма, якая дае вынікі. Вядзецца абмен досведам, навуковымі распрацоўкамі па лініі аграпрамысловага комплексу, па пытаннях селекцыі пладовых культур. Мы гатовы прадаўжаць і пашыраць работу ў напрамку насення беларускай селекцыі, высокапрадукцыйных кармоў, а таксама падрыхтоўкі спецыялістаў у беларускіх ВНУ. Гатовы ўдзельнічаць у будаўніцтве малочнатаварных ферм і бульбасховішчаў у Арлоўскай вобласці. Можам рабіць гэта па беларускіх тэхналогіях з аснашчэннем тым абсталяваннем, якое вырабляецца намі. Важна адзначыць, што ўсё гэта абсталяванне ўжо апрабавана ў рэальных умовах", - адзначыў віцэ-прэм`ер.

Перспектыўным ён лічыць супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці. Беларусь гатова пастаўляць сельскагаспадарчую тэхніку, тралейбусы, трамваі, аўтобусы. У сферы пасажырскага электратранспарту гатовы да паставак два беларускія вытворцы - МАЗ і "БКМ Холдынг".

Актуальна і ўзаемадзеянне ў сферы будаўніцтва - як аказання будаўнічых паслуг, так і паставак будматэрыялаў.

1 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/1/73430
Текущая дата: 17.05.2024