Кірмаш прадпрыемстваў — вытворцаў беларускіх тавараў пройдзе з 25 па 27 кастрычніка ў гістарычным парку «Расія — мая гісторыя» ў Санкт-Пецярбургу. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
Больш за дзясятак прадпрыемстваў прымуць удзел у выставе-кірмашы, якая будзе працаваць з 10.00 да 20.00.
Таксама 25 кастрычніка ў гістарычным парку «Расія — мая гісторыя» будзе працаваць выстава прамысловай тэхнікі. Тут свае распрацоўкі прадставяць ТАА «МотаВелаЗавод», ААТ «Мінскі трактарны завод», ААТ «УКГ «Белкамунмаш», ААТ «Амкадор», ААТ «Мінскі аўтамабільны завод», ТАА «Пажснаб».
У час работы кірмашу 25 кастрычніка ў парку арганізуюць вялікую канцэртную праграму, удзел у якой прымуць беларускія выканаўцы і калектывы народнай творчасці. Выступяць артысты Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры», заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля музыкі і песні «Шчодрыца», фольк-групы «Неруш», народнага ансамбля песні «Ярыца», заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь «Белы птах «Брэнд.бай» і іншыя.
Беларуская сталіца прэзентуе жыхарам Санкт-Пецярбурга свой турыстычны і культурны патэнцыял. У прыватнасці, 24 і 25 кастрычніка ў мясцовым Музеі гісторыі пройдзе выстава работ героя Беларусі, народнага мастака, ганаровага грамадзяніна Мінска Міхаіла Савіцкага «Генацыд беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.». Уваход для ўсіх гасцей на экспазіцыю вольны.
У Марыінскім тэатры 24 кастрычніка аматары мастацтва змогуць атрымаць асалоду ад гульні артыстаў Вялікага тэатра Беларусі. Тут прадставяць оперу В.Солтана «Дзікае паляванне караля Стаха».
Вялікая зала Тэатра юных гледачоў імя А.А.Бранцава прыме 25 кастрычніка канцэртную праграму «Мінск вітае сяброў». Удзел у ёй прымуць майстры мастацтваў і лепшыя мінскія калектывы мастацкай творчасці. Гучаць будуць творы з залатой калекцыі музычнай спадчыны Беларусі і кампазіцыі, дзе адлюстраваны шчырыя пачуцці любові да роднай зямлі, да людзей і асаблівай павагі да культурных сувязей брацкіх народаў, зазначаюць арганізатары.
Што да спартыўнай часткі, то 24 кастрычніка запланаваны таварыскі матч па гандболе.
Дзелавую праграму візіту дэлегацыі Мінска ў Санкт-Пецярбург складуць афіцыйныя сустрэчы, падпісанне двухбаковых дакументаў, наведванне прадпрыемстваў рэгіёну.
Звязда, 22 кастрычніка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/1/75664
Текущая дата: 27.12.2024