Парламент Расіі ратыфікаваў міжурадавае беларуска-расійскае пагадненне аб парадку прызнання электроннага подпісу (электроннага лічбавага подпісу) у электронным дакуменце пры трансгранічным электронным узаемадзеянні.
Пагадненне было падпісана 15 красавіка 2024 года ў Маскве. 26 лістапада яго ратыфікавала Дзярждума Расіі, а 27 лістапада яно было адобрана Саветам Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі. Беларускі бок завяршыў усе неабходныя ратыфікацыйныя працэдуры па дакуменце ў пачатку кастрычніка.
У час ратыфікацыі пагаднення ў верхняй палаце расійскага парламента адзначалася, што яно дасць магчымасць расійскім і беларускім суб`ектам гаспадарання ўдзельнічаць у дзяржаўных і муніцыпальных закупках на тэрыторыі абедзвюх краін, праводзімых у электроннай форме, абменьвацца неабходнымі дазвольнымі дакументамі пры трансгранічным гандлі. Дакумент устанаўлівае магчымасць прызнання адным бокам электроннага подпісу (электроннага лічбавага подпісу) у электронным дакуменце, створанага (выпрацаванага) у адпаведнасці з заканадаўствам дзяржавы іншага боку.
Пагадненнем, у прыватнасці, вызначаюцца прынцыпы, умовы і парадак прызнання электроннага лічбавага подпісу ў электронным дакуменце пры трансгранічным электронным узаемадзеянні, а таксама прадугледжваецца праверка сапраўднасці пазначанага подпісу. У адпаведнасці з пагадненнем удзельнікамі электроннага ўзаемадзеяння з`яўляюцца суб`екты (адпраўшчыкі і атрымальнікі), якія ажыццяўляюць абмен інфармацыяй у электроннай форме, - дзяржаўныя органы, дзяржаўныя арганізацыі, натарыусы, адвакаты, суды, юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, іншыя суб`екты гаспадарання, фізічныя асобы.
Прызнанне электроннага подпісу (электроннага лічбавага подпісу) у электронным дакуменце, створаным у адпаведнасці з заканадаўствам аднаго з бакоў, пры трансгранічным электронным узаемадзеянні будзе дасягаццца шляхам забеспячэння юрыдычнай значнасці гэтага электроннага дакумента. Такое прызнанне будуць ажыццяўляць давераныя трэція бакі дзяржавы кожнага з бакоў у адпаведнасці з пагадненнем: у Беларусі - арганізацыя, якая вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляе функцыі па прызнанні сапраўднасці электронных дакументаў пры міждзяржаўным электронным узаемадзеянні, у Расіі - федэральны орган выканаўчай улады, які выконвае функцыі даверанага трэцяга боку пры абмене электроннымі дакументамі.
27 лістапада 2024, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
27 лістапада 2024, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/1/76011
Текущая дата: 27.12.2024