Белорусский портал в Казахстане

Камфортныя тарыфы на сувязь у Саюзнай дзяржаве ўсталююць з 1 сакавіка 2025 года



Гэта вынікае з заявы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Мінску на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.

Адзін з пунктаў парадку дня ВДС датычыцца ўвядзення камфортных тарыфаў для карыстання паслугамі сувязі і перадачы даных на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. Гаворка пра даўно абмяркоўваную тэму так званай адмены роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве.

Выказваючыся наконт гэтага пункта, расійскі лідар падкрэсліў: «Новыя правілы ўступяць у сілу ўжо з 1 сакавіка 2025 года».

Звязда, 6 снежня 2024


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/1/76114
Текущая дата: 23.12.2024