Белорусский портал в Казахстане

Беларускія ваеннаслужачыя пройдуць у Расіі абучэнне па агнявой і тактычнай падрыхтоўцы



Ваеннаслужачыя з розных падраздзяленняў Узброеных Сіл Беларусі адправіліся на абучэнне ў Расію. Аб гэтым паведамілі ў Мінабароны.

У 333-м цэнтры баявой падрыхтоўкі будучыя інструктары пройдуць абучэнне па агнявой, тактычнай, медыцынскай падрыхтоўцы, а таксама па іншых прадметах. Праграма абучэння распрацавана з улікам вопыту сучасных узброеных канфліктаў.

Адпраўка ваеннаслужачых прайшла пад кіраўніцтвам начальніка галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл Уладзіміра Белага.

Звязда, 15 траўня 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/1/78022
Текущая дата: 19.05.2025