Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Зорным гарадку пабываў у копіі расійскай часткі МКС, якая размешчана ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў.
Аляксандр Лукашэнка агледзеў трэнажоры расійскага сегмента. Усё зроблена ў натуральную велічыню і паўтарае модулі, якія знаходзяцца на арбіце.
Яму ў цэлым распавялі, з якіх модуляў складаецца ўся станцыя, якая яе канфігурацыя, як яна з гадамі пашыралася ў супрацоўніцтве з іншымі краінамі. Прэзідэнт цікавіўся ўсімі дэталямі, аж да таго, якое электрычнае напружанне ў модулях, як касманаўты разаграваюць ежу.
Аляксандр Лукашэнка зайшоў унутр модуля «Зорка», фактычна апынуўшыся ўнутры станцыі, але толькі ў зямных умовах.
Звязда, 24 снежня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/11/67619
Текущая дата: 17.11.2024