Белорусский портал в Казахстане

У Табольску (Расійская Федэрацыя) пачалі выпускаць усюдыходы ў камплектацыі з рухавікамі Мінскага маторнага завода



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Табольская кампанія «Мег Вест», якая вырабляе ўсюдыходы, замяняе японскія і еўрапейскія рухавікі ў машынах на беларускія.

«Раней мы бралі рухавікі з Еўропы, цяпер наладзілі пастаўкі з Мінскім маторным заводам. Цяпер пачынаем прымяняць ужо гэтыя маторы, яны добра сябе зарэкамендавалі», — сказаў кіраўнік кампаніі Максім Мязенін.

Як адзначылі ў прэс-службе, кампанія «Мег Вест» закупляе мінскія рухавікі праз філіял ГД ММЗ у Цюмені. Усюдыход «Драпежнік» яшчэ называюць «пакарыцелем бездарожжа», ён сканструяваны для эксплуатацыі ва ўмовах тундры і тайгі. Усюдыход выпускаецца невялікімі партыямі, яго закупляюць для патрэб прадпрыемстваў нафтагазавай, лесанарыхтоўчай і горназдабыўной прамысловасці. «Супрацоўніцтва паміж прадпрыемствамі будзе развівацца», — дадалі ў прэс-службе.

Мінскі маторны завод — вытворца сучасных дызельных, газадызельных, газапоршневых рухавікоў. Спецыялізуецца на распрацоўцы, праектаванні і вырабе сучасных трох-, чатырох-, шасці- і васьміцыліндравых рухавікоў. На заводзе выпускаецца больш за 100 мадыфікацый рухавікоў у дыяпазоне магутнасці ад 7 кВт да 330 кВт, прызначаных для ўстаноўкі на сельскагаспадарчую, дарожна-будаўнічую тэхніку, аўтамабілі і аўтобусы, энергаўстаноўкі, кампрэсары і іншыя агрэгаты. Рухавікі ММЗ пастаўляюцца на канвееры 49 прадпрыемстваў Беларусі, краін СНД і далёкага замежжа, прадукцыя прадаецца ў больш як 50 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Лацінскай Амерыкі.

БЕЛТА, 15 красавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/14/64582
Текущая дата: 17.11.2024