Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
Сёння на 14-м саміце жанчын-спікераў парламентаў краін, што ўваходзяць у Міжпарламенцкі саюз, у Ташкенце (Узбекістан) адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец з намеснікам старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Галінай Карэлавай.
Сенатары абмеркавалі пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў сферы эканомікі, гандлю, прамысловай кааперацыі, адукацыі, маладзёжнай палітыкі, асаблівую ўвагу ўдзялілі міжпарламенцкаму супрацоўніцтву.
"Беларусь і Расія - саюзнікі. Нашы народы аб`яднаны шматвяковай гісторыяй, дружбай, духоўнымі і культурнымі каштоўнасцямі. Мы высока цэнім адкрытыя і даверныя адносіны на вышэйшым і высокім узроўнях. Наша адзінства грунтуецца на ўзаемавыгадным гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Мы значна рушылі наперад па шляху эканамічнай інтэграцыі. Імпульс саюзнаму будаўніцтву надало прыняцце 28 галіновых саюзных праграм. Лічу, з улікам неабходнасці ўзаемнай абароны інтарэсаў Беларусі і Расіі ў адносінах з Захадам варта разгледзець пытанне паскарэння іх выканання. Упэўнена, што супрацоўніцтва нашых краін прадоўжыцца і будзе прыносіць толькі станоўчыя вынікі", - адзначыла Таццяна Рунец.
Асаблівая ўвага ўдзелена ўзаемадзеянню ў рамках жаночага парадку дня. Таццяна Рунец паведаміла аб зацікаўленасці ў супрацоўніцтве з Саветам Еўразійскага жаночага форуму і яго партнёрскімі арганізацыямі.
"Беларусь і Расію заўсёды аб`ядноўвалі духоўна-маральныя каштоўнасці і традыцыі, а нашы жанчыны садзейнічалі іх захаванню і прымнажэнню ў імя будучых пакаленняў. Беларускі саюз жанчын і жаночыя рухі Расіі валодаюць магутным чалавечым рэсурсам, які трэба максімальна выкарыстоўваць. У Беларусі шмат крэатыўных жанчын, жанчын-лідараў, якія адчуваюць пульс часу, дакладна ацэньваюць узросшыя патрабаванні да кампетэнцый у кіраванні, бізнесе, сацыяльнай сферы. Упэўнена, што разам мы зможам дастойна адказаць на глабальныя і лакальныя выклікі, якія ставіць перад жанчынамі сучасны турбулентны свет", - падкрэсліла парламентарый.
8 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
8 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/14/66472
Текущая дата: 24.12.2024