Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв`ю журналісту УДТРК, радыё- і тэлевядучаму Уладзіміру Салаўёву.
Паводле слоў Прэзідэнта, расійскі бок прадаставіў пляцоўку, на якой цяпер рэалізуецца праект па стварэнні дадатковай інфраструктуры, каб павялічыць магутнасці па перавалцы беларускіх калійных угнаенняў праз парты Расіі. Кіраўнік дзяржавы ўдакладніў, што праект рэалізуецца за кошт прыватных інвестыцый з Беларусі.
"Цяпер трэба вельмі моцна актывізавацца, каб мы з колаў пачалі грузіць гэты хлоркалій хаця б праз год", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Цяпер трэба вельмі моцна актывізавацца, каб мы з колаў пачалі грузіць гэты хлоркалій хаця б праз год", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
У сувязі з гэтым Уладзімір Салаўёў выказаў меркаванне, што можа быць дарэчы садзейнічанне новага пасла Расіі ў Беларусі Барыса Грызлова: "Цяпер вельмі моцны пасол Расіі ў Беларусі. Можа, ёсць сэнс такія праекты ажыццяўляць, як у савецкі час, калі на праектнае фінансаванне з высокага дзяржаўнага ўзроўню і з аднаго і з другога боку ідзе максімальная дапамога, каб не было ніякіх спроб паўплываць, нагрэць рукі".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што плануе абмеркаваць гэту тэму ў размове з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным: "Мне патрэбна будзе падтрымка ў плане таго, каб затрымкі не было, валакіты гэтай - адводу, дазволаў..."
Як паведамлялася, неабходнасць задзейнічаць расійскія парты для перавалкі айчынных калійных угнаенняў узнікла пасля таго, як Літва забараніла транзіт гэтай прадукцыі са сваіх партоў.
7 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА
7 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/15/63375
Текущая дата: 17.11.2024